загрузка...

трусы женские
загрузка...

Cтиль вещания

Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае слухачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж - не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу. Назіранні паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад інфармацыйнасці да сінтэтычнасці. Такім чынам, рэпартаж можна назваць жанрам, які спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць і аб'ектыўнасць (гэта далучае яго да інфармацыйных жанраў), з другога боку, маляўнічасць і эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо звязана з самай істотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю ва ўласным сэнсе слова. Мэта радыёрэпартажу-перанесці слухача на маесца падзеі. Але падзеі баваюць розныя. Напрыклад, дэпутацкі семінар з'яўляецца падзеяй статычнай. Зрабіць слухача удзельнікам статычнай падзеі - значыць адштурхнуць яго ад радыёпрыёмніку. Гаворачы пра рэпартаж, пад падзеяй трэба разумець дынамічны працэс. Толькі дынамічная падзея можа стаць падставай для стварэння рэпартажу. Жанр патрабуе ад журналіста "акунуцца" у атмасферу падзеі і праз уласныя адчуванні данесці сутнасць таго, што адбываецца. Журналіст вядзе аповяд, ужываючы займеннік я і дзеясловы бачу, чую, знаходжуся. І гэтым усё сказана. Указанне часу, калі адбылася падзея, апісанне яе акалічнасцей, розныя дэталі - усё гэта павінна быць не "прыблізна", а з абсалютнай дакладнасцю.
У сваёй курсавой я звяртаюся да вывучэння стылю рэпартажу, таму што гэты жанр найбольш прыбліжаны да азначэння "журналістыка". Ён вымагае заўсёды быць у віры падзей, ён - інфармацыя і адначасова экспрэсія. Тут можна цалкам рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Рэпартажы ствараюць людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якім уласціва заўсёды знаходзіць нешта новае, паведамляць пра гэта так, як не перадасць ніхто іншы. Рэпартаж патрабуе выпрацоўкі індывідуальнага стылю, каб слухач хацеў слухаць менавіта твае рэпартажы.
Для таго, каб слухач мог адчуць усе нюансы журналісцкага твору, рэпартаж павінен быць напісаны зразумелай і яснай мовай. Для выпрацоўкі добрага стылю рэпарцёру небходны інтэлект, здольнасць кампанаваць дэталі і будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна практыка і ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, не кажучы пра любоў да мовы і веданне граматыкі. Гэтыя прынцыпы павінны глыбока ўкараніцца і быць натурал нымі, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават пад уціскам жорсткіх тэрмінаў і абставінаў.
Менавіта адпаведныя журналісцкія хваты дазваляюць найбольш трапна перадаць прысутнасць журналіста на падзеі. Адзін з такіх хватаў - выкарыстанне ў рэпартажы дэталяў і падрабязнасцяў. Дэталь, скарыстаная журналістам, можа надаць рэпартажу нагляднасць. Менавіта праз рэпарцёра слухач атрымлівае магчымасць уявіць сабе рэчы, якія апісваюцца журналістам, адчуць тэмбр і інтанацыі галасоў людзей. Спецыфіка рэпартажу праяўляюцца ў яго стылі. Нагляднасць рэпартажу абумоўлівае выбар стылістычных сродкаў. Эпітэты, параўнанні, матафары даюць журналісту магчымасць перадаць абставіны падзеі, намаляваць вобраз непасрэднага ўдзельніка працэсу, паказаць дэталь, якая журналіста ўразіла. У рэпартажы не трэба асцярожнічаць з выкарыстаннем прыметнікаў, чаго варта пазбягаць ў іншых жанрах. Стылістычныя сродкі рэпартажу павінны несці элементы эмацыйнасці. Журналіст можа дамагчыся эфекта прысутнасці толькі тады, калі здолее правільна абраць стылістычныя сродкі для выказвання сваіх эмоцый, адшукаўшы яркія і дакладныя эпіэты, трапныя параўнанні.
Рэпартаж разнастайны, сінтэтычны. Галоўнае заключаецца не ў вызначэнні жанравай прыналежнасці рэпартажу, а ў вывучэнні рэпартажу ва ўсім багацці яго жанравых разнавіднасцей, індывідуальных стылістычных манер, у даследаванні яго выяўленчых рэсурсаў. Вялікае значэнне для высвятлення прыроды і спецыфікі рэпартажу мае вывучэнне яго стылю. Тэрмін стыль таксама мае даволі шырокае тлумачэнне. Стыль з'яўляецца асноўным паняццем стылістыкі - раздзелу мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Функцыянальны стыль - гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую. [14]
Калі кіравацца класіфікацыяй В.В.Вінаградава, то ў стылістыцы - "вялікай, мала даследаванай і нават выразна не аддзеленай ад іншых філалагічных дысцыплін"-вылучаецца тры колы даследаванняў: стылістыка мовы, стылістыка маўлення і стылістыка мастацкай літаратуры. Вывучэнне рэпартажнага стылю адносіцца да стылістыкі маўлення. [10]
На долю стылістыкі маўлення выпадае задача разабрацца ў тонкіх адрозненнях семантычнага і экспрэсіўна-стылістычнага характару паміж рознымі жанрамі і відамі вуснага і пісьмовага маўлення.
Такім чынам, стылістыка маўлення вывучае любыя ўстойлівыя формы, спосабы, прыёмы выкарыстання мовы ў вусным і пісьмовым маўленні, іншымі словамі, вывучае маўленчыя жанры, ці маўленчыя стылі, напрыклад, судовую прамову, газетны фельетон, выступленне на мітынгу. Менавіта ў гэтым сэнсе мы говорым пра стыль рэпартажу. У самым агульным плане пад маўленчым стылем разумюць больш ці менш устойлівыя і традыцыйныя спосаб, манера выяўлення, агульнапрынятая маўленчая форма, спосабы аб'яднання маўленчых адзінак, пабудовы мовы. Таму, якімі б рознымі і непадобнымі адзін на аднага ні былі індывідуальныя манеры радыёрэпарцёраў, у жанры рэпартажу абавязкова ёсць агульнае, устойлівае, пастаяннае. Гэтае тыповае і ўстойлівае і вывучае стылістыка маўлення.
Стылістыка маўлення павінна выпрацоўвааець свае метады аналізу. Пры гэтым ужо вылучаецца галоўны накірунак - максімальная ўвага да маўленчай структуры жанра.
Стылістычны аналіз рэпартажу, як і іншых жанраў, павінен таксама ўключаць у сябе вывучэнне кампазіцыі, маўленчай пабудовы твораў, якая мае адносна ўстойлівы характар. Асобныя элементы маўлення часта маюць ярка падкрэсленую стылістычную афарбоўку і прызначэнне.
Наша задача - разгледзець стыль рэпартажу: выявіць агульныя кампазіцыйна стылістычная рысы жанру (незалежна ад індывідуальнай манеры журналіста, тэматыкі, зместу), назіранне за функцыянальным выкарыстаннем моўных адзінак, якія ствараюць жанр, вылучэнне тыповых асаблівасцей ў гэтым выкарыстанні, даследаванне маўленчай структуры рэпартажу.

Рэпартажы бываюць падарожныя, прынагодныя, спартыўныя, ваенныя, судовыя і інш. Трэба памятаць, што калі аўэнтычны матэрыял спалучаееца з белетрыстыкай, а гэта дапушчальна, тады рэпартаж пачынае межаваць з формамі мастацкай літаратуры. Прыёмы апавядальнай прозы ўжываліся і цяпер часта ўжываюцца тымі, хто дасканала валодае інструментарыем рэпарцёра.
Адным з важных фактараў , ўто вызначаюць характар, стылістычную афарбоўку, з'яўляецца пазіцыя вытворцы маўлення. Вядома, што любое маўленне мае свайго вытворцу, але граматычныя формы, спосабы яго выяўлення абмежаваныя. Так, у беларускай мове маўленне можа весціся ад 1-й і 3-й асобы, але фактычна прамоўца выступае заўсёды як 1-я асоба, нават калі фармальна маўленне пабудавана ў 3-й асобе. Форма маўлення ад 1-й асобы больш натуральная, звычайная. І граматычна займеннік я - дамінуючая, зыходная форма. Усе астатнія ўласныя займеннікі функцыяніруюць і існуюць толькі ў сувязі з я і адносна я. Так, уласны займеннік 2-й асобы адзіночнага ліку ты - называнне субяседніка гаворачым; ён - абазначэнне любой 3-й асобы (не я і не ты) пры звяртанні да слухача. Маўленне можа весціся ад любой з трох граматычных асоб. Іх каардынацыя і складае аснову маўлення. Улічваючы дамінуючую ролю я (вытворцыы маўлення) у фарміраванні маўлення, можна пакласці гэтую прыкмету ў аснову класіфікацыі ці тыпалогіі маўлення, і вылучыць наступныя яе тыпы:
* І тып - маўленне вядзецца ад першай асобы. Адбываецца супадзенне
вытворцы маўлення з аўтарскім я. Такі тып выкарыстоўваеца ў размоўным стылі, лістах, дзённіках, часткова ў публіцыстыцы. ІІ тып - маўленне выдзецца ад 3-й асобы: вытворца маўлення фармальна
(але не фактычна) не ўдзельнічае ў маўленні. Вытворца маўлення і граматычная катэгорыя не супадаюць;
* ІІІ тып - змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й і 3-й асобы;
* IV тып - апавяданне адбываецца ад імя 2-й асобы.
У публіцыстыцы маўленне стылістычна адносна аднароднае - вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але я прысутнічае ў большай ці меншай ступені, у залежнасці ад жанра, тэмы і іншых фактараў. Тая ці іншая ступень падкрэслівання аўтарскага я служыць спосабам зрабіць мову разнастайнай, змяняць яе эмацыянальны тонус, мадальнасць, гэта адзін з галоўных выяўленчых сродкаў. [14]
Рэпартаж належыць да ІІІ тыпу маўлення. Гта азначае, што аповяд у ім вядзецца ад 3-й ці 1-й асобы, але фактычны вытворца маўлення вядомы - гэта аўтар, журналіст. У залежнасці

Страницы: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
 
Подобные рефераты:
Стиль СМС
СТЫЛЬ І СТЫЛІСТЫКА КАРОТКІХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ SMS ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ АСНОЎНАЯ ЧАСТКА: Варыянты запісу СМС СМС, культура мовы і прафесія Адкуль узяўся стыль СМС Стылістыка і аб'екты яе вывучэння.
Соціальні проблеми у ЗМІ
Тема данної курсової є дуже актуальною, адже соціальним проблемам з кожним днем приділяється все менше уваги І вони не вирішуються. ЗМІ, впливаючи на свідомість людини, спонукають іі до соціальної активності,
Висловлювання відомих діячів про мову
23 вересня в приміщенні читальної зали наукової бібліотеки відбулася презентація нової книги Василя Горбачука "Барви української мови". На презентації був присутній п.Іван Заковоротний зі Сполучених Штатів Ам
Висловлювання про мову
Люди говорять різними мовами. Пх нараховується приблизно 6 тисяч. На жаль, філологи попереджають, в XXI столітті щонайменше 40% цих мов вимеруть. А це страшенна втрата для людства, бо кожна мова, це геніальний
Шпаргалки з курсу Теорія і методіка журналістської творчості ГЕК
23 Специфіка газ. жанрів Жанр - усталений тип твору, який склався історично і відзначається особливими способом освоєння життєвого мат-лу. Традиційна клас-ція жанрів: 1)Інф
Шпаргалки з курсу Теорія і методіка журналістської творчості ГЕК
Жанр - усталений тип твору, який склався історично і відзначається особливими способом освоєння життєвого мат-лу. Традиційна клас-ція жанрів: 1)Інф. жанри: а)замітка (з-ка-повідомлення, з-ка-відгук, пол
Художественное начало и действенность фельетона
План 1. Введение 1) Фельетон, как жанр публицистики и его место на страницах печати 2) Цель дипломной работы и методы исследования 2
Публицистика в фельетоне
Во-первых, весьма привлекательна его стилистика, особенно на фоне заметной в последнее время тенденции к «информатизации» газетных публикаций. Споры о функциях журналистики (имеет ли автор право выражать собст
Невербальні засоби комунікації
Спілкування як особливого роду діяльність - це творча гра інтелектуальних та емоційних сил співбесідників, це, надалі, взаємне навчання партнерів, досягнення ними нових знань під час обсудження предмета розмов
Аналитическая журналистика
Предмет АЖ и специфика аналитического отображения действительности. Предметом АЖ выступают актуальные общественные явления, события, процессы, ситуации и связанные с ними теоретические и практические проблемы общественного развития.
Ведущий информационных телевизионных выпусков
Телевизионный журналист, начинавший репортером в телевизионной программе, может со временем занять высшую в иерархии престижности должность ведущего такой программы. Престиж обеспечивается ежедневный появление
Шпоры по PR
1 Институт ПР Некоторые исследователи полагают, что еще Цицерон приследовал 2 цели: передавать информацию и воздействовать на нее.
Современное состояние жанра политический портрет
ОГЛАВЛЕНИЕ ВВЕДЕНИЕ ГЛАВА 1 ПОЛИТИЧЕСКИЙ ПОРТРЕТ КАК ЖАНР.
Психологические аспекты объективности и предвзятости СМИ
П л а н Введение. 1. Субъективные и объективные начала в журналистском тексте. 2
СМИ США
Содержание 1. Средства массовой информации
Стилистика публицистических жанров
СОДЕРЖАНИЕ ВВЕДЕНИЕ ГЛАВА 1. ХАРАКТЕРИСТИКА ПУБЛИЦИСТИЧЕСКОГО СТИЛЯ 1.1. Основные черты стиля 1.2. Лексические черты публицистического стиля 1.3. Грамматические особенности стиля ГЛАВА 2
Реклама в структуре FM-вещания Санкт-Петербурга
Мы живем в мире, управляемом средствами массовой информации. Мы видим рекламу на телевидении и в газетах, слышим ее по радио и она формируем мнение о товарах и услугах. Не подлежит сомнению то, что это неправи
Влияние федрального телевидения на региональные телевизионные каналы
1.1. Эволюция отечественного телевидения от советских структур к формам собственности, присущим периоду реформирования общественно-экономических отношений.................................................................. 18
загрузка...
ur.co.ua

енциклопедія  з сиру  аджапсандалі  ананаси  узвар